RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Br850,8 млн паступіла ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за 5 месяцаў

За студзень - май бягучага года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br850,8 млн. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
 
Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br197,1 млн. або на 30,2 працэнта ў фактычным вылічэнні.
 
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку - Br333,6 млн. або 39,2 працэнта, падатку на дабаўленую вартасць - Br169,7 млн. (19,9 працэнта), падатку на прыбытак - Br65,2 млн. (7,7 працэнта) , дывідэндаў па акцыях і даходаў ад іншых форм удзелу ў капітале - Br53, 4 млн (6, 3%), падатку на нерухомасць - Br27, 7 млн (3, 3%).
 
Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая