Свята пройдзе ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню моладзі, 25 чэрвеня ва ўпадабаным месцы адпачынку гараджан - парку ў Паднікольлі.

Сёлета «Маладзёжны MIX» уключае ў сябе фестываль брэйк-данса Mogilev Street Summit, праграму «#Студэнцтва», канцэрт маладзёжнай творчасці. Таксама запланавана выступленне ўдзельнікаў абласнога этапу нацыянальнага фестывалю-конкурсу «Агонь маладзёжных талентаў», для аматараў року - фестываль Street Music_фэст.

А завершыцца свята вечарам маляўнічым фаер-шоу.

СБ