БРСМ Магілёўскай вобласці 12 лістапада правядзе мерапрыемства для тых, хто галасуе ўпершыню
У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Магілёве пройдзе мерапрыемства для тых, хто галасуе ўпершыню. У аўд. 115 МДУ імя А. А. Куляшова 12 лістапада збярэцца больш за 100 маладых людзей, сярод якіх – навучэнцы старшых класаў сярэдніх школ абласнога цэнтра, паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Праграмай мерапрыемства запланаваны выступленні спецыялістаў у сферы канстытуцыйнага права, у тым ліку выбарчага, ідэалагічнай працы з моладдзю, гісторыі і паліталогіі. Таксама моладзь прыме ўдзел у віктарыне «Выбарчае права» на веданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пагуляе ў займальную гульню «Азбука грамадзяніна». Будзе арганізавана фотазона «Я прыйду», інтэрактыўны тэст-апытанне «Я прыйду на выбары, таму што...». Усе ўдзельнікі атрымаюць на памяць стыльныя фенечкі з чырвона-зялёных стужачак – сімвалаў сілы і росквіту нашай дзяржавы.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання дасць старт моладзевай эстафеце «#япрыйду», накіраванай на павышэнне электаральнай актыўнасці маладых выбаршчыкаў, якія галасуюць упершыню. Для тых, хто галасуе ўпершыню, 12–17 лістапада па ўсёй краіне пад эгідай БРСМ адбудзецца больш за 200 мерапрыемстваў.
Переводчик