У Рэспубліканскім доме моладзі адбылося пасяджэнне Цэнтральнага камітэта БРСМ, на якім было прынята рашэнне накіраваць 110 прадстаўнікоў БРСМ у кожную акруговую камісію і 7 – у тэрытарыяльныя (абласныя і Мінскую гарадскую). Свайго прадстаўніка саюз моладзі прапанаваў і ў якасці назіральніка ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
У Магілёўскай вобласці сфарміраваны 23 тэрытарыяльныя штабы, у складзе якіх 117 актывістаў ГА «БРСМ», а таксама Магілёўскі абласны штаб па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў колькасці 9 чалавек.
Па Магілёўскай вобласці ў склад акруговых камісій вылучана 13 чалавек з ліку членаў ГА «БРСМ», а таксама 1 прадстаўнік – у Магілёўскую абласную выбарчую камісію.
Акрамя таго, тэрытарыяльныя камітэты Магілёўскай вобласці актыўна ўключыліся ў накіраванні сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій і назіральнікаў.
«Нашы актывісты выказваюць сваё жаданне ўвайсці ў склад ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты, валанцёраў, якія працуюць на выбарчых участках, – адзначылі ў абласным камітэце ГА «БРСМ». – Разам з гэтым мы плануем правядзенне шэрагу буйнамаштабных мерапрыемстваў, акцый па выхаванні ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, прапагандзе дзяржаўнасці і патрыятызму ў кожным рэгіёне вобласці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза