Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі разам з Міністэрствам адукацыі плануе выпусціць унікальнае для нашай краіны выданне – друкаваны летапіс студатрадаўскага руху ад пачатку яго зараджэння і да нашага часу. Гэтая вялікая і займальная гісторыя пачынаецца яшчэ ў далёкім 1963 годзе... У кнігу ўвойдуць матэрыялы, якія ўдасца сабраць падчас маштабнай акцыі «Біяграфія маладосці нашай». Пра яе старт абвясцілі яшчэ ў красавіку гэтага года, цяпер актыўна ідзе збор інфармацыі.
«Студатрадаўскі рух пастаянна расце і развіваецца, але маладое пакаленне шануе працу яго ветэранаў, – адзначылі ў абласным камітэце ГА «БРСМ». – Мы хочам захаваць любую інфармацыю з тых часоў. Апублікаваць гісторыі людзей, якія працавалі ў мінулым стагоддзі. Расказаць пра іх подзвігі і ўклад у гэты рух».
Алгарытм такі: усе, каму ёсць чым падзяліцца, могуць прыходзіць у раённыя камітэты ГА «БРСМ», а таксама выслаць матэрыял на электронную пошту Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» brsmokmogilev@gmail.com або прынесці на адрас: г. Магілёў, вул. Першамайская, 31.
«Ветэраны студатрадаўскага руху, іх дзеці і ўнукі могуць перадаць нам любыя матэрыялы па тэме: фотаздымкі, відэа на любых носьбітах – мы самі алічбуем усю інфармацыю. Да таго ж, будзем рады памятным падарункам – рэчам тых часоў», – падкрэслілі суразмоўцы. Напрыклад, можна прынесці або выслаць значкі, медалі і нават курткі, якія байцы насілі ў тыя гады. БРСМ прыме і іншыя сімвалічныя прадметы, якія раней выраблялі ў студатрадах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.06.2024 - 10:05
17.06.2024 - 09:42
82 гады з дня знішчэння фашыстамі вёскі Боркі, найбуйнейшай беларускай сястры Хатыні
13.06.2024 - 10:36
У Крычаўскім раёне захоўваюць памяць аб трактарыстцы, расстралянай фашыстамі ў гады вайны
08.05.2024 - 13:53
06.05.2024 - 11:24
16.04.2024 - 09:29
Першы, створаны на Магілёўшчыне партызанкай, школьны музей баявой славы