RU BY EN 中文
Twitter Instagram

БРСМ запускае сямейны інтэрнэт-чэлендж «# раЗАм з бацькам»

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правядзе рэспубліканскі сямейны інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам», прымеркаваны да Дня бацькі, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Юлія Зінкевіч.

«Наш сямейны праект «ПапаЗал» некалькі перайначыўся. Напярэдадні Дня бацькі, які святкуюць ва ўсім свеце ў трэцюю нядзелю чэрвеня, мы запрашаем бацькоў актыўна ўключыцца ў інтэрнэт-чэленж «#раЗАм з бацькам». Для гэтага неабходна стварыць відэаролікі пра тое, як таты і іх маленькія дзеці разам займаюцца фізічнай культурай. Гэта можа быць ранішняя зарадка, сілавыя практыкаванні, спартыўныя гульні–як дома, так і на свежым паветры. Сямейны спартыўны інтэрнэт-чэлендж стартуе 18 чэрвеня і завершыцца ў Дзень бацькі», – расказала Юлія Зінкевіч.

Паводле яе слоў, відэаролік неабходна зняць у гарызантальным становішчы працягласцю да 1 хвіліны і выкласці на асабістых старонках у сацсетках, суправадзіўшы хештэгамі #папазал #деньотца, #раЗАмзбацькам. «Створаныя ролікі просім татаў размяшчаць з 18 па 21 чэрвеня ў сябе на асабістых старонках у сацыяльных сетках і суправаджаць тэкставым каментаром аб іх удзельніках, хэштэгамі праекта і абавязкова адзнакай @brsmby», – адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

Інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам» накіраваны на захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, умацаванне і развіццё адносінбацькаў і дзяцей, а таксама на папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Варта адзначыць, што 1 чэрвеня па ініцыятыве моладзі Гродзенскай вобласці стартаваў сямейны рэспубліканскі моладзевы праект «#раЗАм з бацькамі», падчас якога бацькі і іх дзеці пры падтрымцы валанцёраў «Добрае сэрца» добраўпарадкоўваюць дзіцячыя пляцоўкі.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая