Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа запускае тэлефонную лінію 201 для псіхасацыяльнай падтрымкі адзінокіх пажылых людзей, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.
Ініцыятыву БТЧК падтрымала дабрачынная платформа ІМЁНЫ. На шматканальную тэлефонную лінію змогуць тэлефанаваць адзінокія пажылыя людзі, якія апынуліся ў вымушанай ізаляцыі.
На лініі будуць дзяжурыць валанцёры БТЧК. «Яны акажуць пажылым людзям псіхасацыяльную падтрымку – выслухаюць, адкажуць на ўсе пытанні, супакояць. А калі чалавеку патрэбна будзе канкрэтная дапамога, падкажуць, да якіх кампетэнтных службаў варта па яе звярнуцца», – адзначылі ў БТЧК.
На працягу тыдня лінія 201 будзе працаваць у тэставым рэжыме з 9.00 да 18.00. Плануецца, што за гэты час званкі з усіх мабільных аператараў стануць бясплатнымі. Цяпер з гэтай нагоды вядуцца перамовы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:40
У Магілёве прыступілі да добраўпарадкавання дзіцячых пляцовак
25.04.2024 - 16:05
Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам да Дня Перамогі праходзяць ва ўрачыстай атмасферы
25.04.2024 - 12:17
У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання