RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Будаўніцтва паўднёва-заходняга абходу Магілёва завершыцца ў 2023 годзе

Прэзідэнт Беларусі 21 красавіка падпісаў распараджэнне «Аб будаўніцтве аб’екта “Паўднёва-заходні абход г.Магілёва”». Згодна з дакументам, будаўніцтва аб’екта неабходна ажыццявіць да 31 снежня 2023 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Яго ўзвядзенне будзе рэалізавана за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Заказчыкам выступае РУП «Магілёўаўтадар», генеральнай падраднай арганізацыяй на выкананне будаўніча-мантажных работ – ААТ «ДСТ №3». Будаўнічая даўжыня ўчастка складае больш за 12 км з вялікім мостам праз раку Днепр.

«Увядзенне абыходу забяспечыць поўнае замыканне кальца вакол горада, а таксама пропуск транзітнага транспарту ў абыход Магілёва па ўсіх напрамках», – адзначылі ў прэс-службе.

Будаўніцтва аб’екта ўключана ў дзяржпраграму «Дарогі Беларусі» на 2021–2025 гады і дзяржінвестпраграму на 2021 год.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая