Дзіцячая тэатральная студыя неўзабаве з’явіцца ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Пра гэта расказаў дырэктар тэатра Уладзімір Андрэенка.
Адкрыццё адбудзецца ў канцы кастрычніка. Юныя магілёўцы будуць спасцігаць асновы лялечнага тэатральнага мастацтва. Дзеці зоймуцца харэаграфіяй, сцэнічным маўленнем, вырабам лялек і дэкарацый.
«Акрамя таго, яны будуць рэгулярна ставіць спектаклі. Нават калі з 20 дзяцей затым 2-3 стануць акцёрамі тэатра лялек, для нас гэта вялікая справа», – лічыць Уладзімір Андрыенка.
Перад новым сезонам трупу папоўніла адразу 7 маладых акцёраў. Такая колькасць новых артыстаў у тэатры з’явілася ўпершыню за доўгія гады. Неўзабаве гэта дазволіць калектыву не залежаць ад запрошаных акцёраў, якія занятыя ў многіх спектаклях тэатра лялек. Большасць маладых артыстаў – выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33