У Мінску адбылося ўрачыстае ўшаноўванне будучых медыцынскіх работнікаў, удастоеных прафсаюзных стыпендый за актыўны ўдзел у жыцці галіновага прафсаюза, высокія паказчыкі ў вучобе, даследчай і грамадскай рабоце. Сертыфікаты аб выплаце будучым медыкам краіны, у тым ліку прадстаўнікам Магілёўскай вобласці, уручыў лідэр Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла.
Стыпендый удастоены: навучэнка 3 курса спецыяльнасці «Лячэбная справа» Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Вікторыя Дарожкіна і навучэнка 3 курса спецыяльнасці «Лячэбная справа» Бабруйскага дзяржмедкаледжа Таццяна Ціханава.
- Калі твае старанні і поспехі не проста заўважаюць, а і ацэньваюць на такім высокім узроўні - гэта вельмі прыемна. Але галоўнае - такую ўвагу і падтрымка натхняюць, матывуюць развівацца і самаўдасканальвацца, ставіць перад сабой мэты і ўпэўнена ісці да іх дасягнення, - адзначыла Таццяна Ціханава.
- Стаць уладальнікам прафсаюзнай стыпендыі - вялікі гонар для мяне. Гэта натхняе працягваць працаваць над сабой, падыходзіць адказна і добрасумленна да любога пачынання, быць актыўнай і ініцыятыўнай, - падзялілася Вікторыя Дарожкіна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50