RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя» 25 снежня адзначыць 100-гадовы юбілей

Быхаўская раённая газета «Маяк Прыдняпроўя» 25 снежня адзначыць 100-гадовы юбілей з дня выхаду першага нумара выдання. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.

Заснаванае ў снежні 1918 года, выданне стала сапраўдным летапісцам гісторыі раёна, сведкам і непасрэдным   удзельнікам важнейшых падзей, якія адбываліся ў краіне, годна вытрымала ўсе выпрабаванні.

Дзякуючы прафесійнай працы рэдакцыйнага калектыву, газета ўсебакова асвятляе грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае жыццё раёна, дапамагае органам мясцовай улады ў вырашэнні надзённых праблем людзей, павышэнні іх дабрабыту, прымнажэнні духоўнай спадчыны Быхаўшчыны.

З нагоды 100-гадовага юбілею віншаванне калектыву рэдакцыі накіраваў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. «Упэўнены, што творчы патэнцыял, адказная грамадзянская пазіцыя, адданасць сваёй журналісцкай справе і надалей будуць тым падмуркам, які паспрыяе захаванню аўтарытэту выдання, яго трывалай сувязі з чытачамі, дазволіць не спыняцца на дасягнутым, заўсёды ісці ў нагу з часам», - гаворыцца ў віншаванні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая