RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей і Магілёўская яўрэйская абшчына праводзяць конкурс «Памяць месца». Відэа

Быхаўскі гісторыка-краязнаўчы музей і Магілёўская яўрэйская абшчына праводзяць конкурс «Памяць месца». Ён звязаны з гісторыяй яўрэяў Магілёўшчыны.

Быхаў лічыўся адным з самых вялікіх яўрэйскіх мястэчак Магілёўшчыны. Тут жа захавалася галоўная сінагога–помнік архітэктуры барока 17 стагоддзя. Мэта конкурсу «Памяць месца»– праз гісторыю месца, лёсы сем’яў і звычайных людзей не проста даведацца пра жыццё яўрэйства, але і сфарміраваць у маладога пакалення разуменне агульнай гістарычнай спадчыны народаў, якія жывуць у рэгіёне, павагі да іх і развіцця інтэрнацыянальных сувязяў.

Прымаць удзел у конкурсе запрашаюць усіх зацікаўленых людзей. Гэта могуць быць любыя жанры і формы: інтэрв’ю, старыя фатаграфіі, даследчая або творчая праца, малюнкі або вершы. Але ўсё гэта павінна быць звязана з яўрэйскай гісторыяй роднага горада ці вёскі. Работы ў Быхаўскім музеі будуць прымацца да 25 кастрычніка.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая