VIII рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык» пройдзе ў гэтую суботу, 23 жніўня, у Краснаполлі. Ён арганізаваны з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых самабытных майстроў народнай творчасці, а таксама адраджэння, захавання і развіцця творчасці майстроў Магілёўшчыны. З таго часу вось ужо восем гадоў збірае майстроў з розных куткоў рэгіёну.
Загадчыца Краснапольскага раённага дома рамёстваў Вольга Андрыянава ўдакладняе:
— Фестывальная праграма заўсёды шырокая: гэта выстава вырабаў майстроў народных промыслаў і рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, разнастайныя майстар-класы, конкурс работ, выкананых у традыцыйных тэхніках «Незабытыя рамёствы», і конкурс работ у сучасных тэхніках «Рамёствы ў фармаце сучаснасці», канферэнцыя «Традыцыйныя промыслы і рамёствы як аб'ект развіцця культурна-пазнавальнага турызму». Старадаўнія рамёствы - гэта золата, мы беражэм і падтрымліваем усё тое, што завешчана нам продкамі.
Вольга Валянцінаўна ўсё жыццё прысвяціла культуры. Майстар стварае ўнікальныя лялькі ў нацыянальных строях, якія па праве лічацца не проста цацкамі, а сімваламі народнай культуры беларусаў. Свайму мастацтву навучае моладзь.
Зрэшты, як сама прызнаецца, на фестывалі яна пакажа не звыклых лялек. Сёння Вольга Андрыянава развівае новы напрамак: вырабляе цацкі ў тэхніцы пап'е-машэ, ватныя.
Хоць фестываль і завецца «Краснапольскi глечык», па традыцыі на ім можна ўбачыць і набыць не толькі вырабы з гліны, але і з дрэва, саломкі і іншых матэрыялаў.
СБ, фота Краснапольскага раённага дома рамёстваў
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33