RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Чарговая трыццаць восьмая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 27 мая

У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае чарговую трыццаць восьмую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 мая 2022 года (10.00, на базе Круглянскага раёна) з разглядам пытанняў:

«Аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці, размешчанай на тэрыторыі Магілёўскай вобласці»;

«Аб практыцы работы Круглянскага раённага Савета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва».

На сесію запрашаюцца:

дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў;

члены аблвыканкама;

кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў;

прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая