Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня МГА РГА «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін правёў сустрэчу ў рамках акцыі «Народнае адзінства» з калектывам установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж».

Галоўная мэта сустрэчы - абмеркаваць з калектывам, як змянілася роля Усебеларускага народнага сходу ў новым статусе, пагаварыць аб пытаннях фарміравання Ваеннай дактрыны і Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.

- Асноўным напрамкам абмеркавання на ВНС выступіла бяспека нашай краіны, - адзначыў Аляксандр Рыгоравіч. - Калі раней абмяркоўваліся эканоміка і дабрабыт грамадства, то зараз прагучалі такія паняцці як Ваенная дактрына і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі.

На думку Аляксандра Гарошкіна, такія сустрэчы даюць магчымасці ўстанавіць зваротную сувязь, пачуць непасрэдна ад людзей тыя актуальныя пытанні, якія сёння хвалююць жыхароў Прыдняпроўскага краю.

 mogilevnews.by