Чатыры брыгады кветкаводаў прадпрыемства «Магілёўзелянбуд» працуюць над стварэннем летняга вобраза Магілёва. На гарадскія клумбы высаджваюць мільён кветак, якія вырасцілі вясной у цяплічным комплексе.

Разам з кветнікамі –вертыкальнае азеляненне плошчаў і мастоў. «Магілёўзелянбуд» пачаў працу па ўпрыгожванні кветкамі і азеляненні горада адразу пасля майскіх святаў.

Тэрміны высадкі мільёна кветак на гарадскія клумбы трохі ссунуліся з-за неспрыяльнага надвор’я. Калі дождж накрапвае –праблем няма: такое надвор’е нязручнае для рабочых, аднак падыходзіць для пасадкі раслін. А вось ліўні не падабаюцца нікому.

ТРК «Магілёў»