RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Чэмпіянат Беларусі па дзюдо збярэ ў Магілёве больш за 160 наймацнейшых спартсменаў краіны

Чэмпіянат Беларусі па дзюдо пройдзе 7-9 лютага ў Магілёўскім СК «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Беларускай федэрацыі дзюдо.

У спаборніцтвах прыме ўдзел больш за 160 спартсменаў з усіх абласцей і горада Мінска. На татамі выйдуць самыя моцныя дзюдаісты краіны. Яны ўжо паспелі неаднаразова даказаць майстэрства на турнірах розных узроўняў. У іх ліку Ягор Варапаеў (да 90 кг), Дзмітрый Мінькоў (да 66 кг), Мікіта Свірыд (звыш 100 кг), Даніэл Мукетэ (да 100 кг), Вадзім Шока (да 81 кг), Анфіса Капаева (да 48 кг), Дар’я Скрыпнік (да 57 кг) і іншыя.

Мужчыны разыграюць узнагароды ў вагавых катэгорыях да 60 кг, 66 кг, 73 кг, 81 кг, 90 кг, 100 кг і звыш 100 кг. Жанчыны будуць змагацца ў вагах да 48 кг, 52 кг, 57 кг, 63 кг, 70 кг, 78 кг, а таксама звыш 78 кг. Пераможцаў і прызёраў вызначаць у асабістым і камандным заліках.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая