Чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў у вольнай барацьбе Ірына Курачкіна падтрымала спартыўную школу Магілёва ў праекце «Алімпійскі шлях», паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Ірына Курачкіна раней заваёўвала тытулы чэмпіёнкі Еўропы сярод моладзі ў 2017 годзе, чэмпіёнкі Еўропы ў 2018 годзе і дадала да сваёй калекцыі залаты медаль II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Выхавалі маладую спартсменку ў Магілёўскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву, куды і была накіравана дапамога ў памеры Br15 тыс.
Прэзідэнцкі спартыўны клуб ладзіць акцыю ў пяты раз. «Алімпійскі выбар» пачаўся падчас галоўных стартаў чатырохгоддзя ў 2012 годзе ў Лондане і прадоўжыўся на Гульнях у Сочы-2014, Рыа-2016 і ў Пхенчхане-2018.
Арганізатары праекта спадзяюцца, што поспехі беларускіх спартсменаў у Мінску стануць пралогам і стымулам да іх не менш запамінальных выступаў у алімпійскім Токіа-2020.
Прэзідэнцкі спартыўны клуб рэалізуе гэты праект пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства спорту і турызму і фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».
Па матэрыяле БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню