RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Член Савета Рэспублікі Алег Дзячэнка сустрэўся з працоўным калектывам ЗАТ «Агракамбінат “Зара”»

Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Дзячэнка наведаў адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці – ЗАТ «Агракамбінат “Зара”». Там ён сустрэўся і пагутарыў з працоўным калектывам на чале з генеральным дырэктарам Кацярынай Зароўскай, а таксама са старшынёй Пашкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Віктарам Сцепаненкам.

Парламентарый праінфармаваў прысутных аб заканатворчай дзейнасці Савета Рэспублікі, звярнуў увагу на неабходнасць унясення насельніцтвам прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства. «Вельмі важна, каб прынятыя законы спрыялі развіццю эканомікі – асновы жыццядзейнасці любога грамадства, – падкрэсліў ён. – Сёння ў кожнага ёсць магчымасць канструктыўна выказацца па пытаннях змянення тых ці іншых нарматыўных прававых актаў. Умовы для гэтага створаны. Было б жаданне».

Акрамя таго, у сваім выступленні парламентарый закрануў тэму маючай адбыцца кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і заклікаў працоўных заняць актыўную грамадзянскую пазіцыю ў электаральным працэсе. «Нам патрэбна эканамічна моцная і незалежная Беларусь. Паляпшэнне жыцця людзей, павелічэнне вытворчасці, развіццё экспарту магчымае толькі ў палітычна стабільным грамадстве пры магутнай дзяржаўнай падтрымцы, – выказаў меркаванне ён. – У адваротным выпадку – хаос, страта рынкаў, беспрацоўе і збядненне народа».

ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» – флагман сельскагаспадарчай вытворчасці ў Магілёўскім раёне, вядомы далёка за межамі Беларусі. Сярод асноўных відаў дзейнасці гаспадаркі – вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, мяса птушкі, кармоў, свінагадоўля і інш. Арганізацыя налічвае вялікую тавараправодную сетку і практычна штогод выходзіць у лідары працоўных спаборніцтваў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая