Прадстаўнікі ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» і нямецкай кампаніі AntonOhlertGmbH&Co ў канцы 2019 года падпісалі кантракт на выраб і пастаўку могульнай лініі для вытворчасці жавальнага мармеладу ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Магілёўскай вобласці. Свой подпіс у пакеце дакументаў з боку «Чырвонага харчавіка» паставіў кіраўнік ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» Віталь Філонаў. Беларускі бок ужо зрабіў першы фінансавы плацёж, паведамляецца на сайце бабруйскага прадпрыемства.
У адпаведнасці з умовамі кантракту, нямецкія спецыялісты таксама выканаюць шэф-мантажныя і пуска-наладачныя работы. Кошт кантракту складае амаль 7 млн. еўра. Плануецца, што новае абсталяванне прыбудзе ў Слаўгарад у верасні–кастрычніку 2020 года.
Як расказаў галоўны інжынер ААТ «Чырвоны харчавік» Яўген Свірыд, прадукцыйнасць лініі–тона жавальнага мармеладу на гадзіну. Прадукцыя будзе рознага асартыменту – ад дыябетычнага і «энергетычнага» (пры інтэнсіўных фізічных нагрузках) мармеладу да вырабаў на аснове айчыннай біялагічна каштоўнай расліннай сыравіны. Плюс на новай лініі будзе вырабляцца ўжо існуючы асартымент «жавалак».
Магутнасць сучаснага абсталявання–3150 т кандытарскіх вырабаў на год. Стартавы партфель рэцэптур ужо распрацаваны тэхнолагамі прадпрыемства і будзе толькі ўдасканальвацца. Дарэчы, тэхнолагі, маркетолагі і работнікі вытворчасці фабрыкі рыхтуюцца прыняць удзел у штогадовай выставе-кірмашы ISM ў нямецкім Кёльне. Найбуйнейшы форум пройдзе 50-ым юбілейным разам 2–5 лютага. Менавіта тут спецыялісты бабруйскага прадпрыемства змогуць дадаткова пераняць вопыт у распрацоўцы мармеладных вырабаў ад вядучых сусветных вытворцаў, даследаваць усе важныя інавацыі і «салодкія»трэнды: ад фарміравання цаны і буму на біяпрадукты да новых смакавых адчуванняў.
Акрамя таго, буйны інвестыцыйны праект, які рэалізуецца бабруйскім вытворцам прысмакаў, мае сацыяльную значнасць. На вытворчасці будзе больш за 100 працоўных месцаў. Падрыхтоўка інжынерных і кіраўнічых кадраў ужо вядзецца на дзеючай вытворчасці з ліку маладых спецыялістаў. На рабочыя спецыяльнасці будуць набірацца мясцовыя жыхары, якія таксама пройдуць навучанне ў Бабруйску.
60% прадукцыі, якая сышла з канвеера новай лініі, плануюць рэалізоўваць на ўнутраным рынку. Астатняя яе частка ідзе на экспарт, у прыватнасці, на рынак Расійскай Федэрацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2024 - 16:38
За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый
22.04.2024 - 10:15
«Бабруйскаграмаш» правёў выпрабаванне навінкі - культыватара КМП-10
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)
15.04.2024 - 09:35