Дабрачынную кампанію «Збяром дзяцей у школу» аб'яўляе Магілёўская абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа. Яна стартуе 1 жніўня і працягнецца да сярэдзіны верасня. Чырвоны Крыж заклікае неабыякавых жыхароў, а таксама арганізацыі і прадпрыемствы дапамагчы маламаёмасным сем'ям сабраць іх дзецям школьны партфель.

ТРК «Магілёў»