RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ЦВК абнавіў папярэднія даныя аб выніках галасавання на выбарах Прэзідэнта

ЦВК абнавіў папярэднія даныя аб выніках галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі.

Так, у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,08% галасоў (яго падтрымаў 4 659 561 выбаршчык). За Святлану Ціханоўскую, паводле абноўленых звестак, прагаласавала 10,09% (587 411), Ганну Канапацкую – 1,68% (97 552), Андрэя Дзмітрыева – 1,21% (70 613), Сяргея Чарачня – 1,15% (66 695), супраць усіх – 4,6% (267 628).

Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, – 5 818 965. Яўка ў цэлым па краіне складае 84,27%. У Брэсцкай вобласці прагаласавала 92,14% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай – 82,69%, Гомельскай – 89,7%, Гродзенскай – 88,62%, Мінскай – 84,79%. У Магілёўскай вобласці прагаласавала 90,79% выбаршчыкаў, у Мінску – 67,26%.

Як паведамляла сёння на брыфінгу старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, па меры падрыхтоўкі пасяджэння Цэнтрвыбаркама па выніках выбараў даныя галасавання будуць удакладняцца.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая