Стварэнне выбарчых участкаў за мяжой на прэзідэнцкіх выбарах не прадугледжана, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

«Беларускім заканадаўствам не прадугледжана стварэнне ўчасткаў за мяжой», - адзначыў Ігар Карпенка.

«Для тых грамадзян, якія магчыма прыедуць з-за мяжы, каб узяць удзел у галасаванні і якія не маюць тут рэгістрацыі, мы арганізуем традыцыйна ўчастак у Менску. Сёння мы таксама абмеркавалі гэтае пытанне, магчыма такія ўчасткі створым ва ўсіх абласных цэнтрах. Гэтыя пытанні адпрацуем з МЗС, атрымаем адпаведныя консульскія спісы. Калі такія грамадзяне палічаць неабходным прыехаць і прагаласаваць, яны здолеюць прагаласаваць на гэтых участках. Але гэта тыя грамадзяне, якія не маюць на тэрыторыі Беларусі рэгістрацыі», - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.

БЕЛТА