ЦВК зацвердзіла вынікі прэзідэнцкіх выбараў. За дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 80,1 працэнта выбаршчыкаў. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама.

За Святлану Ціханоўскую прагаласавала 10,12 працэнта выбаршчыкаў, Ганну Канапацкую - 1,68 працэнта, Андрэя Дзмітрыева - 1,21 працэнта, Сяргея Чэрачня - 1,14 працэнта, супраць усіх - 4,59 працэнта.

Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, - 5 818 955. Яўка ў цэлым па краіне складае 84,28 працэнта.

Сёння адбылося пасяджэнне ЦВК, рашэннем камісіі зацверджаны вынікі выбараў. Прэзідэнтам Беларусі выбраны Аляксандр Лукашэнка, гаворыцца ў паведамленні Цэнтрвыбаркама.

БЕЛТА