На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта Цэнтральнай выбарчай камісіі запушчаны сервіс па пошуку ўчастка для галасавання. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.

Акрамя таго, у раздзеле, прысвечаным бягучай выбарчай кампанii, размешчаны адрасы i тэлефоны ўсiх тэрытарыяльных, акруговых i ўчастковых выбарчых камiсiй.

На публічнай кадастравай карце ў падраздзеле «Выбарчыя акругі» раздзела «Дадатковыя пласты» створаны прасторавыя пласты з межамі выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, а таксама інфармацыяй аб месцазнаходжанні і кантактных тэлефонах акруговых выбарчых камісій.

БЕЛТА