Вясна паднесла беларусам сюрпрыз. Цыклон «Зіён» выклікаў не толькі ўраганны вецер, але і моцны снегапад.
Падкінуў цыклон нямала клопатаў работнікам Шклоўскага УКП «Жылкамгас». Снежныя заносы прымусілі працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Для забеспячэння бяспекі вадзіцеляў і пешаходаў камунальнай службай арганізавана работа па ўборцы снегу і апрацоўцы супрацьгалалёднымі матэрыяламі замацаваных тэрыторый.
Аляксандр Ганчароў, намеснік дырэктара па жылфондзе і добраўпарадкаванні Шклоўскага УКП «Жылкамгас»:
- На барацьбу са снежнай стыхіяй выйшлі ў 4 гадзіны раніцы. Ва ўмовах няспыннага снегу кінуты ўсе сілы - задзейнічана 4 адзінкі тэхнікі з паліцай, адзін пагрузчык і адзін пескаразкідвальнік. На ўборцы снегу на прыдамавых тэрыторыях занята 8 чалавек і 7 чалавек па горадзе. У першую чаргу расчышчаны ад снегу вуліцы Ленінская, Савецкая, 70 год Вялікай Перамогі, Інтэрнацыянальная і Пралетарская. Просім грамадзян не заставацца ўбаку і аказаць пасільную дапамогу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.10.2025 - 10:49
10.10.2025 - 10:34
04.10.2025 - 12:15
04.10.2025 - 11:30