RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прафмайстэрства адбылася ў БДСГА

У БДСГА прайшоў фестываль прафесійнага майстэрства «АкадэміяПрофі 2022». У пяці кірунках спаборнічала 50 удзельнікаў у складзе 12 каманд з агракаледжаў краіны і дзвюх ВНУ – БДСГА і БДАТУ. Хлопцы збіралі аўтамабільны рухавік на час, рыхтавалі да працы трактар з плугам і апырсквальнік. А таксама спаборнічалі ў фігурным ваджэнні аўтамабіля і трактара.

Больш за ўсё балаў – 269,5 – набралі хлопцы з БДСГА. Але на правах гаспадароў за прызавыя месцы не змагаліся. Таму золата ўзяла каманда Лепельскага каледжа, серабро – Крычаўскага, а бронзу – Высокаўскага. Пераможцам уручылі заслужаныя ўзнагароды.

Рэд., фота gorkiv.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая