Да 100-годдзя з дня ўтварэння адкрылі памятны знак у Магілёўскім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце. Сімвалічную стужку падчас урачыстага мерапрыемства перарэзалі начальнік Магілёўскага АУСТ падпалкоўнік міліцыі Святаслаў Нячаеў і старшыня абласнога Савета ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Яўген Кавалёнак.

Пасля адбылася цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працы, а таксама ветэранаў органаў унутраных спраў.

Фота - афіцыйны прадстаўнік УУС Алена Ігнатава