RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Да 15-годдзя свята «Купалле» ў музеі Александрыйскай школы адкрыецца новая экспазіцыя

Сваю гісторыю «Купалье» як маштабны фэст пачынае з 2010 года на Магілёўскай зямлі, у Александрыі, на радзіме Прэзідэнта. Сёлета рэспубліканскае свята «Александрыя збірае сяброў» пройдзе 6 ліпеня на сваім прывычным месцы - маляўнічым беразе Дняпра, каля моста, які злучае аграгарадкі Аляксандрыя і Копысь.

У Александрыйскай школе гісторыка-краязнаўчы музей быў створаны ў 2001 годзе, з кожным годам ён пашыраецца, папаўняецца новымі экспанатамі. Асноўная зала, якая складаецца з сямі экспазіцый, размешчана ў сучасным будынку школы. Гістарычная драўляная пабудова школы ўключае экспазіцыі, прысвечаныя класу, дзе вучыўся Прэзідэнт, а таксама школе перыяду 60-70-х гадоў. У музеі расказваецца гісторыя Александрыі, і рэспубліканскае свята «Купалле» — адна з яркіх старонак найноўшай гісторыі.

Дырэктар Кацярына Пятроўская анансуе, што госці фестывалю сёлета змогуць убачыць новую экспазіцыю да 15-гадовага юбілею свята «Купалле»:

— Мы расказваем пра гісторыю фестывалю, яго традыцыі, сімвалы. У школе ёсць аб'яднанне па інтарэсах «Музеязнаўства»: самі дзеці праводзяць экскурсіі, калі мы прымаем гасцей з усіх абласцей нашай рэспублікі, а таксама міжнародныя дэлегацыі. За год прымаем каля тысячы наведвальнікаў. У нашай школе рэалізуецца праект «Рэгіянальны цэнтр грамадзянскага і патрыятычнага выхавання», адзін з напрамкаў - развіццё музейнай прасторы. Падчас свята «Купалле» музей будзе працаваць да самага вечара. Да стварэння экспазіцыі далучыліся ўсе: музеі вобласці, СМІ, мясцовыя ўлады. Тут будуць фатаграфіі, экспанаты, дэманстравацца відэарэпартажы.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая