Святочны набор плакатаў, прысвечаны гадавіне Вялікай Перамогі савецкага народа, падрыхтаваны для выкарыстання і напаўнення інфармацыйнай прасторы Беларусі. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Як паведамляецца ў афіцыйнай крыніцы, у хуткім часе плакаты з'явяцца ў афармленні сацыяльных аб'ектаў, грамадскіх месцаў, у вітрынах магазінаў, стэндах, транспарце і на рэкламных канструкцыях.

Самі плакаты ў розных фарматах можна скачаць на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Дарэчы, раней у Беларусі быў зацверджаны лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Рэд.