RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дабрачынная акцыя «Музыка дабра» стартуе ў Магілёве 25 жніўня

Дабрачынную акцыю «Музыка дабра» пачынаюць 25 жніўня ў Магілёўскім універмагу «Цэнтральны» навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я. Глебава. Пра гэта расказаў дырэктар установы адукацыі Аляксандр Курсакоў.

«Акцыя прымеркавана да пачатку новага навучальнага года. З 25 па 27 жніўня ў холе ўнівермага будзе ўстаноўлены спецыяльны бокс, дзе кожны жадаючы зможа пакінуць канцылярскія тавары, кнігі, прыналежнасці для творчасці і падарункі для тых дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі або знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Узамен нашы навучэнцы будуць дарыць усім наведвальнікам і ўдзельнікам акцыі свае выступленні – для гэтага будзе арганізавана невялікая імправізаваная сцэна», – адзначыў дырэктар.

Такая акцыя праходзіць у Магілёве ўжо не першы год. «У гімназіі-каледжы мастацтваў вучацца творчыя дзеці – будучыя музыкі, вакалісты і харэографы. І каб кожны навучэнец змог унесці сваю часцінку ў дапамогу іншым, прыдумалі такую форму працы. Дзеці з радасцю падтрымліваюць кожную акцыю і з вялікім задавальненнем выступаюць для гасцей і жыхароў горада», – падкрэсліў Аляксандр Курсакоў.

Далучыцца да акцыі зможа любы ахвотны.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая