У Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў 15 студзеня а 12.00 адбудзецца дабрачынны канцэрт «Гімназія-каледж збірае сяброў». Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
У праграме прагучыць калядная класічная і сучасная музыка ў выкананні навучэнцаў гімназіі і Нававільнюскай музычнай школы (Літва). У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі РГА «Белая Русь», Беларускага саюза жанчын, латышскай дэлегацыі з Даўгаўпілса, літоўскай дэлегацыі з Вільні, Пасольства Японіі ў Беларусі і дома польскага ў Магілёве.
Сродкі, сабраныя падчас канцэрта, будуць пералічаны ў Беларускі дзіцячы фонд на аперацыі і лячэнне цяжкахворых дзяцей.
Прыняць удзел у дабрачыннай акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход на канцэрт вольны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве