Дадзены старт XVIII Адкрытаму турніру па баскетболе гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў з Беларусі і Расіі «Інтэрбаскет-2023»
У Магілёве вечарам 6 красавіка быў дадзены старт XVIII Адкрытаму турніру па баскетболе сярод юнацкіх каманд гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў з Беларусі і Расіі «Інтэрбаскет-2023», прымеркаванаму да Года міру і стварэння.
У спаборніцтве бяруць удзел каманды Магілёва, Волагды, Тулы, Звенігарада, Бранска і Смаленска, усяго ж каля 70 баскетбалістаў сабраліся ў магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец», каб высветліць, хто ж стане каралём паветра на гэты раз.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук, міністр спорту Расійскай Федэрацыі Алег Матыцын, намеснікі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка і Руслан Страхар, старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў, а таксама начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Сяргей Новікаў.
Нагадаем, што традыцыйны баскетбольны турнір вярнуўся ў Магілёў пасля трохгадовага перапынку.









Переводчик