Дарожныя навіны: новыя тэхналогіі ў рамонце дарог
04.06.2024 - 17:57
Рамонт дарог актыўна ідзе ў Бялынічах. У горадзе замянілі каля 40 тысяч кв. метраў дарожнага пакрыцця. Умацаванне грунтавых і жвіровых дарог праходзіць па новай тэхналогіі. Калі раней іх умацоўвалі друзам і жвірам, то зараз ім на змену прыйшоў асфальтагранулят. Тэхналогія паказвае сябе лепш за папярэднія. Напрыклад, гэты матэрыял не размакае. Гэта значыць стан дарог пасля дажджоў будзе лепшым.
Переводчик