Штодня Магілёўскае РУП «Фармацыя» праводзіць маніторынг пакупніцкага попыту і наяўнасці медыцынскіх марлевых масак у аптэках вобласці.
– На бягучы момант у аптэках Магілёўскага РУП «Фармацыя» маецца дастатковая колькасць медыцынскіх марлевых масак вытворчасці «Славянка» і «Стужка», –гаворыць першы намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Людміла Паўчына. – На сёння на аптэчным складзе і ў аптэках «Фармацыі» маецца запас супрацьвірусных, супрацьзапаленчых лекавых сродкаў для прафілактыкі і лячэння грыпу, ВРВІ, у тым ліку і для палягчэння сімптомаў прастудных, вірусных захворванняў, а таксама тэрмометраў, сродкаў дэзынфекцыі.
Інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх масак, а таксама неабходных лекавых сродкаў у той ці іншай дзяржаптэцы Магілёўскай вобласці можна атрымаць па адзіным нумары даведачнай службы прадпрыемства «169». Набор даступны як са стацыянарнага, так і з мабільнага тэлефонаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве