Пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, які праводзіўся сёння падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Магілёве, сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў.

Другое ганаровае месца занялі караваі Мсціслаўскага і Клімавіцкага раёнаў.

Трэцімі сталі канкурсанты Бабруйскага, Шклоўскага і Магілёўскага раёнаў.

 

Рэд., фота Галіны Гаўрыловіч