Конкурс «Каралева ільну» правядуць у Магілёўскім раёне. Аб гэтым паведамілі ў сектары культуры Магілёўскага райвыканкама.
Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюць жыхарак раёна ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Маладым і таленавітым дамам, каб заваяваць каралеўскі тытул, неабходна будзе пераадолець два конкурсныя этапы - адборачны і фінальны. На першым патрабуецца падаць заяўку і зрабіць самапрэзентацыю, каб расказаць журы пра сябе, сваю працу, сям'ю і захапленні.
Канкурсантак, якія пройдуць у другі этап, чакае насычаная праграма, у якую ўвойдуць візітная картка, прадстаўленне творчых здольнасцей - ад вакалу і харэаграфіі да акцёрскага майстэрства, а таксама дэфіле ў пашытым уласнаручным адзенні з ільну або з элементамі гэтага матэрыялу. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
«Каралеву ільну» вызначаць ужо 25 жніўня, конкурс пройдзе ў аграгарадку Палыкавічы. Паводле слоў арганізатараў, творчае мерапрыемства будзе садзейнічаць папулярызацыі беларускіх традыцый, выяўленню і падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама прыцягненню ўвагі да дасягненняў работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Магілёўскага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:27
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць