RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дэпутат дапамагла сельскай школе з камп’ютарамі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава паклапацілася аб тым, каб навучэнцы Свіслацкай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна атрымалі камп'ютары.

- Яна дэпутат ад нашай Асіповіцкай акругі, вельмі часта бывае ў раёне, наведвае сельскія населеныя пункты, сустракаецца з насельніцтвам, цікавіцца, якія там праблемы, - распавёў выконваючы абавязкі старшыні Свіслацкага сельсавета Аляксей Траццякоў. - Калі ў нас улетку праходзіў капітальны рамонт сельскай школы, Святлана Шутава прыязджала паглядзець, як ідуць будаўнічыя працы. Калі дырэктар школы Антаніна Віктараўна Фралова паказала Святлане Аляксандраўне класы, дэпутат пацікавілася, як ідуць справы з кампутарамі. Высветлілася, што праблематычна, і Святлана Шутава гэта прыняла да ўвагі. Дзякуючы ёй праблема вырашылася. Яна знайшла фундатара - «Беларусбанк». Першага верасня аб гэтай прыемнай навіне паведамілі на лінейцы. Дзеці ад захаплення запляскалі ў далоні.

Свята для школы атрымалася падвойнае. Пасля капітальнага рамонту істотна змяніўся знешні выгляд самой установы і яе аўдыторый, у сталовай з'явілася новае абсталяванне для прыгатавання гарачай ежы, у спартыўнай зале выкладзена гумовае пакрыццё. І бацькі, і дзеці былі ў захапленні ад убачанага. А калі ім расказалі яшчэ і пра камп'ютары, радасці не было канца.

- 20 кампутараў для сельскай школы - гэта сапраўднае багацце, - адзначае Аляксей Траццякоў. - Так што мы ў вёсцы не моцна адстаем ад горада. За гэта дзякуй Святлане Аляксандраўне Шутавай і ўсяму дэпутацкаму корпусу.

zviazda.by/ru

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая