RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дэпутат Вера Шырокая аб вынесеным на абмеркаванне праекце Асноўнага закона краіны

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вера Шырокая аб вынесеным на абмеркаванне праекце Асноўнага закона краіны:

– Паводле афіцыйнага азначэння, Канстытуцыя – гэта не толькі сукупнасць прававых нормаў, якія вызначаюць найвышэйшыя органы дзяржавы, парадак іх фарміравання і функцыянавання, іх узаемныя адносіны і кампетэнцыю, але гэта таксама прынцыповае становішча індывіда ў адносінах да дзяржаўнай улады. Менавіта ад гэтага тэзіса я б хацела адштурхнуцца, бо ў нашай дзяржаве сапраўды выконваецца гэта прынцыповая пазіцыя, якая прадэманстравана як у магчымасці ўнясення прапаноў і пажаданняў кожным грамадзянінам у Асноўны закон, а таксама замацавання прынцыпу народнага суверэнітэту ў IV раздзеле – з’яўленне навацыі Усебеларускі народны сход як найвышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя.

Час ідзе, і ўсё мяняецца! Вельмі важным лічу абарону сямейных і духоўных каштоўнасцей, праўды аб гістарычным мінулым нашай дзяржавы, персанальных даных і многія іншыя пазіцыі, якія ўвайшлі ў праект Канстытуцыі. Яны сапраўды прадыктаваныя часам!

Паважаныя бабруйчане, упэўнена, што МЫ, як сказаў аднойчы кіраўнік дзяржавы, жыхары не першага горада, але і не другога, абавязкова вывучым праект Асноўнага закона, абмяркуем і прымем правільнае рашэнне!

bobrlife.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая