Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова, каментуючы бягучую грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне, заклікала шанаваць дасягненні суверэннай Беларусі.
Вольга Петрашова адзначыла, што беларускі народ даражыць сваёй краінай. «Упэўнена, што ў Беларусі кожны, хто працуе і займае актыўную жыццёвую пазіцыю, мае ўсе магчымасці для самарэалізацыі», – сказала дэпутат.
Парламентарый падкрэсліла, што за гады незалежнасці Беларусі ўдалося дамагчыся значных дасягненняў у самых розных сферах. Асобна дэпутат спынілася на культуры і спорце. Яна нагадала, што своеасаблівымі візітнымі карткамі краіны стала нацыянальная бібліятэка з яе найбагацейшым зборам кніг, унікальныя спартыўныя аб’екты, якія дазваляюць беларусам прымаць спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню.
Дэпутат звярнула ўвагу, што ў Дзень Незалежнасці беларусы з асаблівым пачуццём сустракаюцца на месцах баявой славы продкаў, каб ушанаваць іх подзвіг. «Пакуль мы памятаем цану таго, як нам давалася свабода і незалежнасць, мы будзем беражліва захоўваць і шанаваць тое, што маем сёння», – падагульніла Вольга Петрашова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 10:03
03.05.2024 - 09:34