RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дэпутатамі аблсавета зацверджана выкананне бюджэту рэгіёна ў 2019 годзе

Асноўным пытаннем пасяджэння чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў было выкананне бюджэту Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе. Як паведаміў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Юрый Ільюшчыц, даходная частка бюджэту была выканана ў памеры 1,475 млрд. рублёў, а расходная – у аб’ёме 1,471 млрд. рублёў.

Бюджэт Магілёўшчыны 2019 года зноў характарызуе прафіцыт. Яго памер – 3,8 млн. рублёў.

Асноўнымі крыніцамі напаўнення леташняга бюджэту вобласці сталі адлічэнні ад падаходнага падатку з фізічных асоб і падатку на дабаўленую вартасць. У даходную частку бюджэту былі залічаны розныя трансферты, у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту, і сродкі ад правядзення ў рэгіёне рэспубліканскага суботніка.

Падчас выканання абласнога бюджэту значна выраслі аб’ёмы як яго даходаў, так і выдаткаў. Значная частка апошніх была накіравана ў мінулым годзе на развіццё народна-гаспадарчага комплексу Прыдняпроўскага краю, у тым ліку на ўзвядзенне новых аб’ектаў яго інфраструктуры.

Тэкст mogilevnews.by, фота ўласныя

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая