Больш за 30 машын хуткай медыцынскай дапамогі было закуплена для раённых бальніц Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе. Усе яны ўжо перададзеныя бальніцам рэгіёна. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Для раённых бальніц набыта 31 машына хуткай дапамогі агульным коштам больш як Br1,9 млн. Сродкі былі выдзелены з абласнога бюджэту. Аўтамабілі ўжо перададзены ва ўстановы аховы здароўя Магілёўскай вобласці, іх атрымалі ўсе раённыя бальніцы рэгіёна.
«Апошняй аўтамабілі атрымала Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца. У яе аўтапарк дадаліся дзве сучасныя хуткія агульным коштам каля Br145 тыс», – расказаў Аляксандр Старавойтаў. Да гэтага ў Асіповіцкай ЦРБ было 4 машыны, якія абслугоўвалі каля 47 тыс. жыхароў раёна. Як адзначыў галоўны ўрач раённай бальніцы Павел Шаціла, з’яўленне двух новых аўтамабіляў павялічыць мабільнасць брыгад і дапаможа забяспечыць своечасовую медыцынскую дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.10.2025 - 10:12
Вакцынацыя ад грыпу ў Магілёўскай вобласці: як абараніцца ад віруса і пазбегнуць ускладненняў
08.10.2025 - 09:30
Як доўга дзейнічаюць прышчэпкі ад грыпу і ковід-19, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя
07.10.2025 - 15:17
Кампанія па вакцынацыі супраць грыпу стартавала ў Магілёўскай вобласці
02.10.2025 - 10:13
У Беларусі пачалі бясплатна вакцынаваць супраць віруса папіломы чалавека дзяўчынак 11 гадоў
01.10.2025 - 10:45
15.09.2025 - 10:48
30 маладых спецыялістаў прысвяцілі ў прафесію ў Магілёўскай бальніцы №1