18 красавіка стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе. Турнір пройдзе ў кругі. Плануецца згуляць 22 матчы. Апошняя гульня запланавана на 3 кастрычніка.
Паколькі ў групе «Б», дзе выступае «Днепр-Магілёў», няцотная колькасць каманд – 11, то кожны тур нейкая каманда будзе прапускаць. «Днепр» прапусціць першы тур і правядзе сваю першую сустрэчу дома ў другім туры 25 красавіка з камандай «Асіповічы».
У фінале чэмпіянату каманды групы «А», якія занялі месцы з першага па трэцяе па выніках групавога этапу, згуляюць з аналагічнымі камандамі групы «Б». Матчы пройдуць па прынцыпе «кожны з кожным» у два кругі – на сваім полі і поле саперніка, дзе разыграюць выніковыя месцы з першага па шостае. Пры гэтым набраныя ачкі на групавым этапе ў гульнях паміж гэтымі камандамі захоўваюцца на фінальным этапе. Дзве каманды-пераможцы атрымаюць права гуляць у першай лізе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06