Дні індыйскага кіно пройдуць у Магілёве
17.11.2021 - 09:58
Магілёўцы на чатыры дні змогуць пагрузіцца ў прагляд індыйскіх фільмаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Паводле слоў арганізатараў, дні індыйскага кіно пройдуць з 25 па 28 лістапада ў кінатэатры «Радзіма» пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь.
У праграме запланаваны паказы дзевяці разнажанравых кінакарцін (12+, 16+).
Акрамя таго, у фае ўстановы культуры ўсе жадаючыя змогуць азнаёміцца з фотаработамі «Падарожжа па Індыі» Аляксандра Ліціна.

Рэд.
Переводчик