Фальклорная трупа «Ісмаілія» выступіць 1 лістапада ў Бабруйску. Майстры мастацтваў Арабскай Рэспублікі Егіпет прадставяць сваю творчасць у Палацы мастацтваў. Мерапрыемства пачнецца ў 18.00. Уваход бясплатны, пры гэтым у зале колькасць месцаў абмежавана – усяго 880.
Канцэрт у Бабруйску стане часткай Дзён культуры Егіпта, якія пройдуць у Беларусі з 29 кастрычніка па 2 лістапада. Такая дамоўленасць дасягнута ў мэтах выканання комплекснай праграмы (дарожнай карты) развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Егіптам на 2018–2019 гады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:25
Ансамблі фальклорнай і народнай песні выступяць на рэгіянальным конкурсе ў Чэрыкаўскім раёне
08.07.2024 - 14:55
06.07.2024 - 18:14
Анатоль Маркевіч на свяце «Купалле»: толькі ў адзінстве мы можам тварыць і ствараць