Сёння, у другі дзень работы Усебеларускага народнага сходу, дэлегаты зацвердзяць важнейшыя дакументы ў галіне забеспячэння бяспекі Беларусі - Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну.
Адпаведную пастанову Савета бяспекі аб адабрэнні праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 лютага. Згодна з новай Канстытуцыяй абодва дакументы зацвярджаюцца Усебеларускім народным сходам.
Прыняцце Канцэпцыі - гэта наш адказ на геапалітычныя змены ў свеце, новыя выклікі і пагрозы. Гэты асноўны ваенна-палітычны дакумент рэгламентуе падыходы дзяржавы да забеспячэння ўласнай бяспекі ў розных сферах. У нашай краіне папярэдняя рэдакцыя канцэпцыі была прынята ў 2010 годзе.
Ваенная дактрына ж у найноўшай гісторыі Беларусі прымалася (удакладнялася) тройчы: у 1992, 2002 і 2016 гадах. Не выклікае сумнення, што ў бліжэйшай перспектыве не варта чакаць зніжэння ўзроўню ваеннай небяспекі, а пагрозы бяспецы Беларусі і Саюзнай дзяржаве ніякім чынам не зменшацца. Усё гэта прымушае адэкватна рэагаваць на змены абстаноўкі, пераглядаць палажэнні нацыянальнай Ваеннай дактрыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячага месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі
29.10.2025 - 15:35
Лічбавае развіццё рэгіёна: у Магілёве абмяркоўваюцца пытанні інфармацыйнай бяспекі
28.10.2025 - 15:03
28.10.2025 - 11:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 лістапада