Другі электрадом пачалі будаваць у Магілёве
05.08.2020 - 12:39
Другі электрадом пачалі будаваць у Магілёве. Пра гэта паведаміў дырэктар УКБ Магілёўскага аблвыканкама Ігар Бушлякоў. Упраўленне выступае заказчыкам аб’екта.
Дом, гарачае водазабеспячэнне, ежападрыхтоўка і ацяпленне якога будзе забяспечана электрычнасцю, пачалі ўзводзіць на праспекце Шміта. Ён будзе 40-кватэрным. Здаць у эксплуатацыю плануюць у 2021 годзе.
Названы электрадом – другі вопыт абласнога УКБ у будаўніцтве аб’ектаў такога тыпу. Першы дом «на электрычнасці» ўзведзены ў абласным цэнтры па вуліцы Вароўскага. Ён – у статусе арэнднага жылля. Яго функцыянальнасць будзе старанна вывучацца, а атрыманыя даныя па электраспажыванні маюць намер ўлічыць пры ўзвядзенні другога электрадома.
Переводчик