У Беларусі стартаваў другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.
Другі этап будзе праходзіць са студзеня па люты 2024 года па 15 навучальных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі. Гэта дазволіць падрыхтавацца да цэнтралізаванага іспыту і цэнтралізаванага тэсціравання 2024 года.
Дакладны графік правядзення тэсціравання ўстанаўліваюць установы адукацыі, спіс якіх даступны на сайце РІКВ у раздзеле «Рэпетыцыйнае тэсціраванне» - «Пункты правядзення РТ».
Зарэгістравацца на тэсціраванне можна ў анлайн-рэжыме праз асабісты кабінет удзельніка. Інфармацыя аб рабоце адзінай сістэмы рэгістрацыі ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэсціравання даступна ў раздзеле «РТ» - «Памятка ўдзельніку РТ».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
02.05.2024 - 13:30
«Героям пераможнага мая!» МК «Батальён міліцыі» арганізуе інтэрактыўныя лакацыі 3 мая
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне