З планамі на бліжэйшыя выхадныя многія вызначыліся даўно, купіўшы білет на свята «Купалле» ў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна. Адны адправяцца туды на кірмаш і канцэрты, а іншыя – падтрымаць удзельнікаў фіналу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар сяла». За тытул самай дружнай і гаспадарчай сям'і пазмагаюцца шэсць каманд. Хто прэтэндуе на перамогу? Напрыклад, прадстаўнікі Гомельскай вобласці сям'я Веракса запэўніваюць, што іх пчолы даюць самы смачны мёд. А сям'я Занеўскіх з Мастоўскага раёна раскрыла для чытачоў «Знамянкі» сакрэт сямейнага шчасця:
– Любая моцная сям'я трымаецца на сямі складніках: павазе, цярпенні, сяброўстве, вернасці, каханні, дабрыні і працавітасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 14:47
У Магілёўскай вобласці адноўлена энергазабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў, якія пацярпелі ад стыхіі
19.07.2024 - 09:33
19.07.2024 - 09:27
Што рабіць, калі маёмасць пацярпела ад разгулу стыхіі? Фінансавая падтрымка ад райвыканкамаў (відэа)