RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Два пажары ў Бабруйскім і Шклоўскім раёнах адбыліся за суткі ў Магілёўскай вобласці

Два пажары ў Бабруйскім і Шклоўскім раёнах адбыліся за суткі ў вобласці. Работнікамі МНС выратаваны 2 жылыя дамы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.

Так, 3 красавіка днём 64-гадовы жыхар в. Вялікая Камароўка Шклоўскага раёна, распаліўшы ў печы, пайшоў у госці да аднавяскоўцаў. Ушчыльную да печы стаяла канапа, на якой ляжалі розныя рэчы. Пакуль мужчына адсутнічаў, ад гарачай печы пачалося тленне рэчаў і канапы. Падазроны дым з-пад даху ўбачыў сусед і выклікаў ратавальнікаў. Дом удалося зберагчы ад агню, але рамонту не пазбегнуць.

У гэты ж дзень у службу МНС патэлефанавала ўсхваляваная жыхарка вёскі Баршчоўка Бабруйскага раёна і паведаміла, што ў яе доме пажар. Праз лічаныя хвіліны ратавальнікі прыбылі да месца выкліку: гарэў дах двухпавярховага дома. Гаспадары знаходзіліся на вуліцы. Ніхто не пацярпеў. У выніку пажару часткова пашкоджаны дах, перакрыцці і маёмасць у доме на 2-м паверсе. Прычына здарэння высвятляецца. Як мяркуецца, пажар пачаўся з-за парушэння правілаў мантажу і ўладкавання электрасетак і электраабсталявання.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая